З гісторыі Аб’яўлення

Ва ўсе цяжкія часы на зямлі Міласэрны Бог выбіраў Сваіх прарокаў
і даваў ім Свае Пасланні! Сёння, у перыяд падрыхтоўкі да Другога
Прыйсця Езуса Хрыста, якое здзейсніцца пры жыцці гэтага пакалення
(па словах Езуса Хрыста), Бог дае Свае Пасланні праз прарока Марыю
Божай Міласэрнасці (псеўданім), якая жыве ў Еўропе. Першае
Пасланне яна атрымала 9 лістапада 2010 года. За перыяд з лістапада
2010 г. да мая 2015, яна атрымала ад Святой Тройцы і Багародзіцы
1330 Пасланняў. Усе Нябесныя Пасланні складаюць Кнігу Праўды,
якая была адкрыта Прароку Даніілу ў Старым Запавеце (гл. Дан
10, 21 і Дан 12, 4-9) і Апосталу Яну ў Новым Запавеце. Сутнасць
Кнігі Праўды змяшчаецца ў сімвалічнай форме ў Кнізе Апакаліпсіс.
У гэтых аб’яўленнях Езус здымае 7 Пячацяў з Кнігі Апакаліпсіс —
Ён раскрывае іх значэнне… “Кніга Праўды даецца свету для таго, каб
чалавецтва магло адчуць Любоў Бога і звярнуцца да Праўды, каб
набыць свабоду” (з Аб’яўлення 30 лістапада 2012 г.).
Малітвы Круцыяты дадзены нам з Нябёсаў і абяцаюць выключныя ласкі. Гэтыя малітвы маюць адзіную мэту — выратаванне ўсіх душ, незалежна ад узросту, нацыянальнасці, прыналежнасці да канфесіі і нават атэістаў. Каб абараніць сябе ў гэтыя цяжкія часы, каб абараніць нашу сям’ю, нашу краіну і ўвесь чалавечы род, Езус просіць нас быць заступнікамі. Езус просіць, каб мы арганізоўвалі малітоўныя групы Абароны і Заступніцтва, а таксама, каб мы штодня маліліся, пажадана ў групах (хаця б па 2 чалавекі) — Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці і гэтыя спецыяльныя малітвы Круцыяты, дадзеныя нам Езусам на апошнія часы. Гэтыя малітвы прывядуць да веры вялікую колькасць душаў, яны будуць несці фізічнае і духоўнае ацаленне, паменшаць уплыў войнаў, голаду і бедаў. Словы Езуса: “Вашыя малітвы, дзеці, аказаліся вельмі моцнымі, асабліва тых з вас, хто штодня адгаворвае Мае Малітвы Круцыяты, Мой Вяночак да Божай Міласэрнасці, а таксама святы Ружанец. Аддалілі ўжо атамную вайну, прадухілілі яе і праз гэта выратавалі мільёны душ ад пякельнага агню, а таксама прадухілілі мноства землятрусаў. Ніколі не забывайцеся, што гэта вашыя малітвы з’яўляюцца наймацнейшаю абаронай ад зла. Ваша любоў да Мяне, Езуса Хрыста, пашырылася, дзякуючы вашай вернасці Мне” (Аб’яўленне 2 лютага 2013г).
Езус: “Праз уладу Маіх Групаў Круцыяты Малітвы, Я злагоджу большую частку пакутаў, якія прадказаны (Аб’яўленне 25 студзеня 2013г.). ” Вы можаце падумаць: як можа невялікая Малітоўная група дабіцца такіх поспехаў? Адказ просты. Гэта магчыма таму, што вы абаронены Маім Айцом і накіроўваецеся непасрэдна Мною, таму вы будзеце мець поспех. Вы не будзеце цярпець няўдачы” (11-га лістапада 2012 г.).
Калі Езус нарадзіўся, Бог паслаў Свайго прарока Яна Хрысціцеля “зрабіць прамымі сцежкі для Госпада” і падрыхтаваць народ Ізраіля, каб прароцтвы Ісаі праз Месію споўніліся.
На працягу ўсёй гісторыі, Божых прарокаў пераследавалі. Нават Сына Божага не пашкадавалі і ўкрыжавалі. Мы можам прадбачыць, што пасланнікі Бога, а праз гэта і Сам Бог, могуць сёння ўспрымацца таксама, як і ў часы Яна Хрысціцеля. Аднак наш абавязак — прыслухацца да тых, “усклікаючых у пустыні” галасоў, якія прызываюць нас пакінуць усё грахоўнае і звярнуцца да нашага Творцы з адкрытымі сэрцамі, гатовымі прыняць Божае прабачэнне і Яго ласку. Адкідванне такіх Пасланняў і Малітваў “з першых рук” падвяргае небяспецы тых, хто адвергнуў Яна Хрысціцеля, а потым і Сына Божага, Езуса Хрыста. Прымаючы Божую Праўду і наследуючы яе, мы на ўзор сям’і Ноя і Лота, маглі б пазбегнуць пакарання, якое павінна спасцігнуць гэты разбэшчаны і сапсаваны свет.
Маці Божая: “Будзьце ўдзячныя Божай Міласэрнасці. Будзьце ўдзячныя за Малітвы Круцыяты (Крыжовага Паходу), таму, што яны прыносяць вялікае благаслаўленне. Я прашу, каб вы дазволілі Мне, вашай умілаванай Маці, напоўніць вашыя сэрцы радасцю. Вы павінны дазволіць шчасцю, якое можа прыйсці толькі як дар ад Бога, запоўніць вашыя душы, ведаючы, што яно набліжаецца. Мой Сын, Езус Хрыстус, хутка прыйдзе, каб вярнуць Валадарства, якое Яму належыць. Новае Валадарства падымецца з попелу, і прынясе ўсім і кожнаму з вас вялікую радасць і шчасце — вы прыйдзеце дамоў у Гасцінныя Рукі Валадара, Месіі, які прынёс Вялікую Ахвяру дзеля вашага збаўлення” (з Аб’яўленняў 8 лістапада 2014 г.).
Групы Круцыяты павінны збірацца як мага часцей, мінімум раз на тыдзень. Калі пакуль што няма групы, кожны павінен маліцца штодня, хаця б 15 хвілін.
Круцыята, Місія рэшты Касцёла на зямлі будзе настолькі вялікая, як тыя крыжовыя паходы Сярэднявечча. Гэта не будзе азначаць фізічную вайну, вайна будзе духоўнай, каб аслабіць уладу антыхрыста, які неўзабаве аб’явіцца. Гэтыя Малітвы, дадзеныя Моцай Усявышняга і нясуць вялікія цуды.